
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гоншчыкі з Беларусі прымуць удзел у міжнародным ралі-рэйдзе "Шаўковы шлях", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.
"У гэтым годзе на старт ралі выйдуць гоншчыкі з Расіі, Беларусі, Казахстана і Туркменістана. "Шаўковы шлях" упершыню пройдзе па тэрыторыі Паўночнага Каўказа - у Дагестане і Чачні", - сказаў кіраўнік ралі Віктар Чагін на сустрэчы з журналістамі.
"Шаўковы шлях - 2022" пройдзе з 6 па 16 ліпеня. Маршрут ралі будзе прымеркаваны да 350-годдзя з дня нараджэння Пятра І і пройдзе па гарадах, якія звязаны з імем імператара. Гонка стартуе ў Астрахані, а фінішуе ў Маскве, таксама ўдзельнікі праедуць праз Грозны, Элісту, Валгаград і Варонеж.
На міжнародным ралі-рэйдзе "Шаўковы шлях - 2021" экіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў другое месца ў заліку грузавікоў.-0-