ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2022, 13:53

Беларускія гімнасты выступяць на Кубку Расіі ў Калузе

Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены прымуць удзел у Кубку Расіі па спартыўнай гімнастыцы, які пройдзе ў Калузе з 4 па 10 ліпеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.

"Жаданне прыняць удзел у Кубку Расіі выказалі каманды з многіх краін, аднак яны былі вымушаны адмовіцца ад паездкі, паколькі не атрымалі дазвол ад міжнароднай федэрацыі. Таму да нас прыедуць 14 беларускіх атлетаў і адзін гімнаст з Арменіі", - паведаміла журналістам старшы трэнер нацыянальнай каманды Расіі па спартыўнай гімнастыцы Валянціна Радзівоненка.

У мужчынскім турніры на Кубку Расіі ў Калузе выступяць восем прадстаўнікоў Беларусі, у спаборніцтвах дзяўчат прымуць удзел шэсць беларусак, тры з якіх - юніёркі. Таксама на спаборніцтвах чакаецца выступленне мацнейшых расійскіх гімнастаў, у тым ліку алімпійскіх чэмпіёнаў Мікіты Нагорнага, Артура Далалаяна і Ангеліны Мельнікавай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі