Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 красавіка 2024, 10:13

Беларускія гандбалісткі двойчы згуляюць з расіянкамі ў Астрахані

Фота Pixabay
Фота Pixabay
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі правядуць сёння пршы з двух таварыскіх матчаў з камандай Расіі ў Астрахані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля двухтыднёвага вучэбна-трэніровачнага збору, які праходзіў у "Стайках", галоўны трэнер беларускай дружыны Валерый Пяўніцкі ўключыў у выязны склад 17 гандбалістак:

варатары - Юлія Кунцэвіч ("Лада", Тальяці, Расія), Настасся Макаранка ("Гомель"), Юлія Грацкевіч ("Растоў-Дон", Расія);

палявыя ігракі - Ганна Рабчанка ("Гараднічанка", Гродна), Ульяна Петрачкова, Юлія Іванчыкава, Яна Сотнікава, Дар'я Вакуліч (усе - "БНТУ-БелАЗ", Мінская вобласць), Настасся Сівуха ("Астраханачка", Астрахань, Расія), Дар'я Аўдошка ("Зорка", Звянігарад, Расія), Аліна Кішко ("Растоў-Дон", Расія), Настасся Кулак (ЦСКА, Масква, Расія), Ірына Мокат ("Лада", Тальяці, Расія), Дзіяна Супруновіч, Варвара Саўкіна, Алёна Данілевіч, Ульяна Ярмольчык (усе - "Гомель").

Сённяшняя і заўтрашняя сустрэчы пройдуць на пляцоўцы астраханскага спарткомплексу "Зорны". Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе трансляцыі абодвух матчаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі