
Фота з архіва
22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юнацкая зборная Беларусі (U-17) 22 сакавіка ў Сербіі пачне выступленне ў элітным раўндзе адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У горадзе Стара-Пазава ў стартавым паядынку 1-й групы беларусы сустрэнуцца з сербскімі равеснікамі. У другім туры 25 сакавіка сапернікамі беларускіх футбалістаў будуць ізраільцяне, а 28 сакавіка ім трэба будзе згуляць з камандай Босніі і Герцагавіны.
У фінальную стадыю юнацкага першынства кантынента выйдуць пераможцы 8 груп, а таксама 7 лепшых каманд, якія фінішуюць другімі. Фінальны этап з удзелам 16 зборных пройдзе з 17 мая па 2 чэрвеня ў Венгрыі.-0-