ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 верасня 2021, 12:19

Беларускія футбалісты згуляюць у гасцях у чэхаў у кваліфікацыі чэмпіянату свету

У час падрыхтоўкі да матчу. Скрыншот з відэа АБФФ
У час падрыхтоўкі да матчу. Скрыншот з відэа АБФФ

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць сёння чарговы паядынак адборачнага турніру чэмпіянату свету 2022 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў сваім трэцім матчы кваліфікацыйнай групы Е падапечныя Георгія Кандрацьева сустрэнуцца ў Остраве з камандай Чэхіі.

На старце адборачнага турніру ЧС-2022 беларускія футбалісты перамаглі ў Мінску каманду Эстоніі з лікам 4:2, а потым прайгралі з вялікім лікам у гасцях зборнай Бельгіі - 0:8.

Чэхі спачатку разграмілі ў польскім Любліне эстонцаў - 6:2, потым у Празе разышліся мірам з бельгійцамі - 1:1, а потым у Кардыфе нечакана ўступілі камандзе Уэльса - 0:1.

Сустрэчу беларускіх і чэшскіх футбалістаў будзе судзіць сербская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Срджан Ёванавіч. Гульня пачнецца ў 21.45 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Таксама сёння эстонцы прымуць у Таліне бельгійцаў.

Становішча каманд у кваліфікацыйнай групе Е цяпер такое: Бельгія - 7 ачкоў (3 матчы), Чэхія - 4 (3), Уэльс - 3 (2), Беларусь - 3 (2), Эстонія - 0 (2).

Непасрэдна ў фінальную стадыю сусветнага першынства ад Еўропы выйдуць пераможцы 10 груп. Каманды, якія фінішуюць другімі, а таксама дзве лепшыя зборныя з Лігі нацый паспрачаюцца яшчэ за тры пуцёўкі ў фінальную частку чэмпіянату планеты, якая пройдзе ў Катары.

Плануецца, што фінальны турнір адбудзецца з 21 лістапада па 18 снежня 2022 года на васьмі стадыёнах пяці катарскіх гарадоў. За ўзнагароды сусветнага футбольнага форуму паспрачаюцца 32 каманды з усіх кантынентаў планеты. На папярэднім чэмпіянаце свету ў Расіі-2018 золата заваявала зборная Францыі, якая абыграла ў фінале футбалістаў Харватыі з лікам 4:2. У матчы за трэцяе месца бельгійцы перамаглі каманду Англіі з рэзультатам 2:0.

Зборная Беларусі яшчэ ні разу не трапляла ў лік удзельнікаў фінальных турніраў чэмпіянатаў свету і Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі