ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лістапада 2022, 11:22

Беларускія футбалісты ўпершыню згуляюць з камандай Сірыі

Фота з архіва
Фота з архіва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць у Дубаі першы з двух кантрольных матчаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на полі стадыёна "Шабаб Аль-Ахлі" падапечныя Георгія Кандрацьева сустракаюцца ў камандай Сірыі. Раней беларусы і сірыйцы ні разу не сустракаліся на ўзроўні нацыянальных зборных. Цяпер у рэйтынгу ФІФА Беларусь займае 97-е месца, Сірыя знаходзіцца на 90-й пазіцыі.

У нядзелю, 20 лістапада, беларускія футбалісты завершаць сезон спарынгам з камандай Амана, якая займае 75-е месца ў рэйтынгу ФІФА. У лістападзе 2010 года ў адзіным таварыскім матчы з аманцамі беларусы атрымалі значную вікторыю з лікам 4:0. Учора футбалісты Амана з рэзультатам 0:1 уступілі зборнай Германіі, якая рыхтуецца да старту на чэмпіянаце свету ў Катары.

Яшчэ адзін фаварыт маючага адбыцца планетарнага форуму каманда Аргенціны разграміла зборную ААЭ - 5:0. Віцэ-чэмпіёны свету харваты ўзялі верх над футбалістамі Саудаўскай Аравіі - 1:0. З такім жа рэзультатам палякі перамаглі чылійцаў. Чэмпіён Еўропы зборная Італіі перамагла албанцаў з лікам 3:1. Мексіканцы ўступілі камандзе Швецыі - 1:2. Чэмпіянат свету ў Катары пройдзе з 20 лістапада па 18 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі