ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 чэрвеня 2022, 10:40

Беларускія футбалісты сустрэнуцца з азербайджанцамі ў Лізе нацый УЕФА

Фота з архіва
Фота з архіва

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі правядзе сёння чарговы паядынак Лігі нацый УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 4-га тура 3-й групы лігі С беларускія футбалісты згуляюць у Баку з камандай Азербайджана. Гэту сустрэчу будзе судзіць грэчаская брыгада арбітраў. Роўна тыдзень таму сапернікі сустракаліся ў сербскім Нові-Садзе і тады мячоў не забілі - нічыя 0:0. Акрамя таго, падапечныя Георгія Кандрацьева там жа разышліся мірам з казахстанскай камандай (1:1) і ўступілі славакам (0:1). Азербайджанцы ў Баку пацярпелі паражэнне ад славацкай зборнай (0:1) і прайгралі ў Нур-Султане казахстанскім футбалістам (0:2). Сёння каманда Казахстана прыме гасцей са Славакіі. Турнірнае становішча пасля трох гульнявых дзён: Казахстан - 7 ачкоў, Славакія - 6, Беларусь - 2, Азербайджан - 1.

У двух квартэтах лігі С матчы 4-га тура адбыліся ўчора:

2 - Паўночная Ірландыя - Кіпр - 2:2, Грэцыя - Косава - 2:0. Становішча каманд: Грэцыя - 12 ачкоў, Косава - 6, Паўночная Ірландыя - 2, Кіпр - 2.

4 - Паўночная Македонія - Гібралтар - 4:0, Грузія - Балгарыя - 0:0. Становішча каманд: Грузія - 10, Паўночная Македонія - 7, Балгарыя - 3, Гібралтар - 1.

У 3-й групе сустрэчы пройдуць заўтра: Турцыя - Літва, Люксембург - Фарэрскія астравы. Становішча каманд пасля трох тураў: Турцыя - 9, Люксембург - 6, Фарэрскія астравы - 3, Літва - 0.

Па выніках групавога этапу пераможцы чатырох груп атрымаюць права згуляць у наступным сезоне рангам вышэй - у лізе В. каманды, якія фінішуюць апошнімі, правядуць стыкавыя матчы, пасля якіх дзве з іх пяройдуць у лігу D.

Цяперашні сезон Лігі нацый трэці па ліку. Пераможцам першага ў 2019 годзе стала зборная Партугаліі, у 2021 годзе турнір выйгралі футбалісты Францыі. Зборная Беларусі стартавала з лігі D і, заняўшы першае месца ў 2-й групе, паднялася ў лігу С. У мінулым сезоне беларусы не змаглі атрымаць павышэнне ў класе - яны сталі другімі ў 4-й групе, уступіўшы першую пазіцыю албанцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі