ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лістапада 2021, 09:37

Беларускія футбалісты перамаглі іарданцаў у апошнім матчы сезона

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі перамогай завяршылі сезон, перапыніўшы серыю з васьмі паражэнняў запар, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

16 лістапада ў таварыскім матчы з камандай Іарданіі на полі мінскага стадыёна "Дынама" беларусы выйгралі з рэзультатам 1:0. З самага пачатку сустрэчы гаспадары захапілі ініцыятыву, шмат атакавалі і на 20-й мінуце капітан беларускай дружыны Яўген Яблонскі паразіў вароты сапернікаў. Да канца першага тайма гульня праходзіла пад дыктоўку беларусаў, але павялічыць сваю перавагу ім не ўдалося. У другой палавіне гульні госці актывізаваліся, і галкіпер Павел Паўлючэнка некалькі разоў выратоўваў сваю каманду пасля небяспечных удараў іарданскіх футбалістаў.

Беларускія футбалісты другі раз сустракаліся са зборнай Іарданіі - у сакавіку 2013 года ў Амане яны пацярпелі паражэнне з лікам 0:1. Перад гэтай гульнёй у Мінску іарданскія футбалісты атрымалі чатыры вікторыі, абыграўшы зборныя Бахрэйна (2:1), Малайзіі (4:0), Узбекістана (3:0) і Косава (2:0).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі