Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2024, 16:38

Беларускія футбалісткі выйгралі другі матч у кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ

Фота з архіва
Фота з архіва
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-17) атрымалі другую перамогу ў другім адборачным раўндзе першынства Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чарнагорскім горадзе Бар беларускі сустракаліся з равесніцамі з Літвы і выйгралі з рэзультатам 3:0. Ужо на 6-й мінуце Паліна Барэйка адкрыла лік, а праз паўгадзіны Дар'я Пратасюк забіла другі гол. Пасля перапынку Настасся Кавалёва ўстанавіла канчатковы рэзультат. У першым туры беларускія футбалісткі разграмілі каманду Андоры з сухім лікам 5:0. Па два галы забілі Дар'я Пратасюк і Лізавета Марчук, адзін раз вызначылася Дзіяна Каныцель. У заключным паядынку кваліфікацыйнай групы В1 падапечныя Марыны Ліс 17 сакавіка сустрэнуцца са зборнай Чарнагорыі, якая на старце перамагла літовак (3:2), а сёння згуляе з Андорай.

Пераможцы шасці груп лігі В паднімуцца ў лігу А. Беларуская дружына пачала гэты адборачны цыкл у элітным дывізіёне, але не змагла ўтрымацца ў ім, заняўшы чацвёртае месца ў квартэце А7. У лістападзе 2023 года ў Албаніі беларускі ўступілі камандам Даніі (0:6) і Швецыі (0:3), а таксама згулялі ўнічыю з Грэцыяй (2:2).

Фінальны этап кантынентальнага першынства сярод дзяўчат (U-17) пройдзе з 5 па 18 мая на футбольных арэнах Швецыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі