ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 ліпеня 2022, 20:18

Беларускія экіпажы не трапілі ў тройку лепшых на чарговым этапе ралі "Шаўковы шлях"

Фота МАЗ
Фота МАЗ

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" засталіся па-за тройкай мацнейшых на восьмым этапе ралі "Шаўковы шлях" у заліку грузавікоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Працягласць скораснага ўчастка па маршруце Эліста - Валгаград склала 443,5 км. Пераможцам восьмага этапу стаў экіпаж расійскай каманды "КАМАЗ-майстар" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Сотнікава, які пераадолеў дыстанцыю за 3 гадзіны 56 мінут 44 секунды. Партнёры Сотнікава па камандзе Андрэй Каргінаў і Сяргей Купрыянаў паказалі на фінішы другі і трэці час адпаведна.

Беларускі экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Сяргея Вязовіча заняў 5-е месца, уступіўшы пераможцу 1 гадзіну і 27 мінут. Яшчэ адзін беларускі пілот Аляксей Вішнеўскі фінішаваў 9-м (2 гадзіны 48 мінут адставання). У агульным заліку "Шаўковага шляху" сярод грузавікоў экіпаж Вязовіча застаецца на трэцяй пазіцыі, Вішнеўскі ідзе пятым.

Заўтра гоншчыкаў чакае дзявяты этап па маршруце Валгаград - Ліпецк, працягласць скораснага ўчастка складзе 314 км. Ралі-рэйд завершыцца 16 ліпеня на набярэжнай алімпійскага комплексу "Лужнікі" ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі