Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2024, 11:34

Беларускія біятланісты выйгралі змешаную эстафету на чэмпіянаце Расіі

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе Цэнтра зімовых відаў спорту "Жамчужына Сібіры" ў Цюмені прадаўжаецца чэмпіянат Расіі па біятлоне ў алімпійскіх дысцыплінах з удзелам беларусаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння спартсмены вызначалі лепшых у змешанай эстафеце. На старт гонкі выйшлі 15 квартэтаў, наша каманда была прадстаўлена мацнейшым складам - за Беларусь беглі Ганна Сола, Дзінара Смольская, Дзмітрый Лазоўскі і Антон Смольскі. Зборная захапіла лідарства ўжо на першым этапе: Сола абышлася ўсяго адным дадатковым патронам і перадала эстафету з пяцісекундным адрывам. Смольская таксама дапусціла адзіную памылку на стральбе, але ў фінішны калідор на сваім этапе заходзіла ўжо другой, прайграўшы сем секунд Хрысціне Разцовай з Ханты-Мансійска.

Першы радок нашай камандзе пасля першай мужчынскай лёжкі вярнуў Лазоўскі, які адпрацаваў чыста. Сапернікі былі не такімі дакладнымі і беглі намнога павольней, таму да рубяжа са становішча стоячы Дзмітрый падышоў з паўмінутным запасам. Беларус закрыў пяць мішэней за сем выстралаў і не проста ўтрымаўся ў рангу лідара, але і развіў запас да 50 секунд на апошнім крузе. Антону Смольскаму, які закрываў эстафету, заставалася толькі захаваць пазіцыю, што ён з поспехам і зрабіў, нягледзячы на пяць дадатковых патронаў.

Гэта перамога стала для беларускай дэлегацыі другой на чэмпіянаце Расіі 2024 года ў Цюмені: у аўторак трыумф у жаночай гонцы праследавання святкавала Ганна Сола. Другое месца ў змешанай эстафеце заняла зборная Новасібірскай вобласці, тройку лепшых замкнулі біятланісты каманды ХМАА-Югры. У 12.00 па мінскім часе стартуе сінгл-мікст, у гэтым відзе праграмы нашу краіну прадставяць два дуэты: Адэліна Сабітава і Мікіта Лабастаў, а таксама Дар'я Кудаева і Сцяпан Данілаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі