
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да гасцявых таварыскіх матчаў з камандамі Расіі і Казахстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На трэніровачны збор, які праходзіць у Мінску, галоўны трэнер беларусаў Расціслаў Вяргун выклікаў 19 ігракоў: Максім Салаш ("Пары Ніжні Ноўгарад"), Яўген Белянкоў ("Енісей", Краснаярск), Аляксандр Семянюк ("Дынама", Уладзівасток, Расія), Іван Аладка ("Русічы", Курск, Расія), Уладзіслаў Блізнюк, Данііл Барысевіч, Вадзім Стубеда, Данііл Каско, Уладзіслаў Мікульскі, Канстанцін Паско, Раман Шчарбакоў, Арцём Секушэнка, Андрэй Ажго (усе - "МІНСК"), Дзмітрый Куратнік, Кірыл Вінакураў (абодва - "Гродна-93"), Руслан Пішчэйка ("Рубон", Віцебск) Міхаіл Рагашчук, Глеб Бігун (ЦАР "Вікторыя", Брэст), Данііл Гарбачэўскі (ЦАР-МДУ, Магілёў).
Беларускія баскетбалісты 9-11 чэрвеня ў Маскве сустрэнуцца з расіянамі, а потым адправяцца на спарынгі з баскетбалістамі Казахстана.-0-