ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лістапада 2021, 10:31

Беларускія баскетбалісткі пераможна стартавалі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі паспяхова пачалі выступленне ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2023 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку першага тура кваліфікацыйнай групы I беларускі ўпэўнена перамаглі ў Празе каманду Чэхіі з лікам 66:60 (15:19, 15:12, 19:16, 17:13). У першай палавіне сустрэчы гаспадыні змаглі на роўных процістаяць беларускам і пайшлі на вялікі перапынак з мінімальнай перавагай - 31:30. Затым падапечныя Наталлі Трафімавай поўнасцю захапілі ініцыятыву і без асаблівых праблем давялі сустрэчу да перамогі. Самай карыснай у складзе беларускай каманды стала Марыя Папова, у актыве якой 25 ачкоў, 4 падборы пад шчытамі і 3 рэзультатыўныя перадачы. Настасся Верамеенка набрала 17 ачкоў, у Таццяны Ліхтаровіч 12 балаў.

У другім матчы гэтага квартэта баскетбалісткі Нідэрландаў разграмілі ў Амстэрдаме зборную Ірландыі з розніцай 22 ачкі - 82:60. Пасля вяртання з чэшскай сталіцы беларускі ў другім туры 14 лістапада ў мінскім Палацы спорту сустрэнуцца з нідэрландскімі спартсменкамі.

Адборачныя матчы завершацца 12 лютага 2023 года. Пуцёўкі ў фінальную стадыю атрымаюць пераможцы дзесяці груп і чатыры найлепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Фінальная частка 39-га па ліку жаночага Еўрабаскету з удзелам 16 каманд пройдзе летам 2023 года ў Славеніі і Ізраілі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі