ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2023, 12:59

Беларускія барцы заваявалі пяць узнагарод на юніёрскім турніры ў Каспійску

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Каспійску завяршыўся міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Сураката Асіятылава сярод спартсменаў да 20 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі барацьбы.

Медалі спаборніцтваў у Рэспубліцы Дагестан у дзесяці вагавых катэгорыях разыгрывалі амаль 200 атлетаў з шасці краін: Беларусі, Расіі, Арменіі, Ірана, Казахстана і Кыргызстана. Прадстаўнікі беларускай каманды заваявалі на турніры па адной залатой і сярэбранай узнагародзе, а таксама тры бронзы. Пераможцам мемарыяла Асіятылава ў вазе да 97 кг стаў Абубакар Хаслаханаў, на другую прыступку п'едэстала ў катэгорыі да 130 кг падняўся Данііл Казлоў. Бронзавыя медалі спаборніцтваў выйгралі Ілья Валеўскі, Мікіта Мурашка (абодва - да 67 кг) і Дзяніс Вітарой (да 55 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі