ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 мая 2023, 18:17

Беларускія атлеты выступяць на Міжнародным форуме юных алімпійцаў у Маскве

Фота з архіва
Фота з архіва

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум юных алімпійцаў з удзелам беларускай дэлегацыі адбудзецца ў Маскве 1-2 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Форум з удзелам юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14-17 гадоў, якія прадстаўляюць Расію і замежныя краіны, будзе праведзены ў Міжнародны дзень абароны дзяцей пяты раз. Асноўнай пляцоўкай мерапрыемства стане вялікая спартыўная арэна "Лужнікі". Удзел у форуме пацвердзілі ўжо нацыянальныя алімпійскія камітэты Рэспублікі Беларусь, Арменіі, Эсваціні, Сірыі, Гамбіі і Намібіі.

Галоўнымі задачамі Форуму юных алімпійцаў з'яўляюцца падтрымка маладых спартсменаў, выхаванне і замацаванне ў іх належнага стаўлення да каштоўнасцей спорту і алімпійскага руху, умацаванне матывацыі атлетаў да захавання ключавых прынцыпаў чыстага спорту (жыццё без допінгу) і сумленнай гульні, а таксама да падтрымання асабістай бездакорнай рэпутацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі