Сцяг Серада, 22 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2024, 11:03

Беларускі заваявалі бронзу Лігі дружбы па баскетболе 3х3

Фота з архіва
Фота з архіва
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда стала бронзавым прызёрам Лігі дружбы па баскетболе 3х3 сярод жанчын, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным раўндзе спаборніцтваў, якія праходзілі ў Смаленску, падапечныя Наталлі Ануфрыенка перамаглі расійскія каманды "Чырвоная Пахра" - 14:7 і MSU - 14:12, а вось у паўфінале спатыкнуліся, прайграўшы баскетбалісткам ЦССТ-ІДЭУ з лікам 9:21. Пераможцам турніру стала каманда COP-Petersburg. У складзе беларускай дружыны выступалі Ганна Лапо, Ульяна Скіба з гродзенскай "Алімпіі" і Паліна Катлінская з "Гарызонта", якая ўвайшла ў сімвалічную зборную фінальнага этапу Лігі.

Мужчынская каманда "МІНСК" перамагла казахстанскі клуб "Барсы Атырау" - 21:11 і расійскіх "Вікінгаў" - 17:14, але ўступіла "Арсеналу" з рэзультатам 14:21 і не прайшла ў паўфінальную стадыю, заняўшы ў выніку 5-е месца. Пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Калтунова за мінчан гулялі Аляксей Бачкар, Кірыл Васкаўцоў, Аляксей Юдкін і Аляксей Шаўчэнка. Чэмпіёнскі тытул заваяваў "Арсенал", які абыграў у вырашальным паядынку баскетбалістаў "Самары" з лікам 18:13.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі