Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 сакавіка 2024, 12:34

Беларускі занялі першае месца на ЧС па стральбе з лука сярод ваеннаслужачых



Фота з архіва
Фота з архіва
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія армейскія спартсменкі заваявалі першае каманднае месца на чэмпіянаце свету па стральбе з лука сярод ваеннаслужачых, што праводзіцца пад эгідай Міжнароднага савета ваеннага спорту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Спартсменкі ўжо вярнуліся ў Беларусь. У Нацыянальным аэрапорце Мінск іх сустрэлі з кветкамі беларускія ваеннаслужачыя, якія павіншавалі пераможцаў пад гукі аркестра ганаровай варты.

Як удакладнілі ў ваенным ведамстве, чэмпіянат свету па стральбе з лука ў гэтым годзе праходзіў у Бангладэш. У ім прынялі ўдзел каманды з 12 краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі