
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У вёсцы Архіпа-Осіпаўцы Краснадарскага края стартаваў Кубак Расіі па маўнтбайку з удзелам беларускіх веласіпедыстаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У рамках першага этапу Кубка Расіі адбыліся спаборніцтвы ў гонцы з выбываннем. У мужчынскім турніры на старт кваліфікацыі выйшлі 47 чалавек, з якіх у асноўны раўнд прайшлі 32 гоншчыкі. Далей усе ўдзельнікі былі разбіты на 8 чацвёрак, з кожнай у наступны этап выходзілі толькі па два спартсмены. Беларускі веласіпедыст Дайніс Брыцыс паказаў у адборы дзявяты час, што не перашкодзіла яму ўпэўнена рушыць наперад па турнірнай сетцы, дайсці да фіналу і атрымаць у ім перамогу.
Іншыя прадстаўнікі Беларусі Уладзіслаў Барнатовіч, Максім Клімук і Міхаіл Бясага спыніліся на стадыі адной восьмай фіналу. У жаночых спаборніцтвах прынялі ўдзел дзве беларускі - Настасся Кузняцова і Юлія Крывёнак, якім таксама не ўдалося прабіцца ў чвэрцьфінал. Другі этап Кубка Расіі па маўнтбайку пройдзе з 25 па 27 сакавіка - таксама ў Архіпа-Осіпаўцы.-0-