
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (40-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступленне на турніры катэгорыі АТР-250 у іспанскай Мальёрцы з прызавым фондам 886,5 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім паядынку другога раўнда беларус уступіў у двух сэтах шостай ракетцы планеты грэчаскаму тэнісісту Стэфанасу Цыцыпасу - 4:6, 4:6.
У 1/16 фіналу Ілья Івашка абыграў у дзвюх партыях фіна Эміла Руусувуоры (48) - 6:4, 6:1.
На старце парнага разраду жаночага турніру ў нямецкім Бад-Хомбургу з прызавым фондам $251 тыс. беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян перамаглі нямецка-брытанскі тандэм Вівіян Хайзен / Саманта Марэй - 5:7, 7:6 (9:7), 10:8. Беларуска-славацкая пара Аляксандра Сасновіч / Тэрэза Міхалікава была мацнейшай за бельгійска-венгерскі дуэт Грэцье Мінен / Ганна Бондар - 6:3, 7:5.
Турніры ў Іспаніі і Германіі фінішуюць 25 чэрвеня.-0-