
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская валейбалістка Ганна Давыскіба стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Італіі ў складзе "Монцы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пятым, вырашальным паядынку за золата італьянскай серыі А "Монца" ўступіла на выездзе "Канельяна" з лікам 1:3, прайграўшы серыю з вынікам 2:3. У мінулым сезоне гэтыя каманды таксама змагаліся за залатыя медалі, і поспех быў на баку "Канельяна, у скарбонцы якога ўжо шэсць чэмпіёнскіх тытулаў. Паводле інфармацыі італьянскіх СМІ, наступны сезон Ганна Давыскіба правядзе ў складзе васьміразовага чэмпіёна Італіі "Бергама".
Муж 23-гадовай беларускі Уладзіслаў Давыскіба, які выступаў за мужчынскую "Монцу", таксама мяняе клубную прапіску - ён пераходзіць у "Мадэну", якая 17 разоў выйгравала італьянскае першынство. У гэтым сезоне абодва клубы завяршылі нацыянальнае першынство на чвэрцьфінальнай стадыі.-0-