ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 кастрычніка 2022, 09:53

Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйграла турнір у Трнаве

Вера Лапко. Фота j48tennis.net
Вера Лапко. Фота j48tennis.net

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко стала пераможцам турніру ITF у славацкай Трнаве з прызавым фондам $25 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

30 кастрычніка ў вырашальным паядынку беларуска, якая займае 355-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла чэшскую тэнісістку Люцыю Гаўлічкаву, у якой 437-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA, - 4:6, 7:6 (7:1), 6:2.

На шляху да гэтага фіналу Вера Лапко перамагла прадстаўніцу Кітайскага Тайбэя І Ян Ю (610-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:2, 6:2, чэшскую тэнісістку Барбару Паліцаву (228) - 3:6, 6:4, 6:3, харватку Яну Фет (279) - 6:4, 3:6, 6:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі