ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2022, 15:24

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамагла на старце кваліфікацыі турніру ў Страсбургу

Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва
Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал кваліфікацыі турніру WTA-250 у французскім Страсбургу з прызавым фондам $251,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым кваліфікацыйным раўндзе беларуска, якая займае 50-е месца ў сусветным рэйтынгу, крыху больш як за гадзіну ўпэўнена перамагла расійскую тэнісістку Уладу Коваль, у якой 373-я пазіцыя, - 6:1, 6:3.

Заўтра ў вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай матчу паміж бельгійкай Ларай Солдэн (371-ы нумар рэйтынгу WTA) і прадстаўніцай Германіі Ленай Пападакіс (349).

Спаборніцтвы ў Страсбургу завершацца 21 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі