Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2024, 17:56

Беларуская лыжніца Каралёва стала трэцяй на Усерасійскіх спаборніцтвах

Фота з архіва
Фота з архіва
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Апатытах Мурманскай вобласці РФ праходзяць Усерасійскія спаборніцтвы па лыжных гонках памяці Уладзіміра Бяляева, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

У сераду ў рамках турніру адбыліся гонкі з раздзельнага старту свабодным стылем у мужчын і жанчын. Па выніках жаночай гонкі на пяць кіламетраў на трэцюю прыступку п'едэстала паднялася лідар нашай каманды Ганна Каралёва. Перамогу атрымала прадстаўніца Цюменскай вобласці Кацярына Смірнова, на другім радку размясцілася Лідзія Гарбунова з Рэспублікі Татарстан. Яшчэ адна беларуска Ірына Краўцова паказала 58-ы рэзультат сярод 96 удзельніц.

У мужчынскай гонцы на 10 кіламетраў адзіны беларускі лыжнік Аляксей Губенка замкнуў топ-15. Мацнейшым сярод 106 спартсменаў быў Павел Салаўёў з каманды Краснаярскага края.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі