Сцяг Серада, 28 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2022, 10:01

Беларуская федэрацыя футбола правядзе міжнародны турнір "Кубак развіцця" ў Мінску

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" прыняў рашэнне аб правядзенні чарговага міжнароднага турніру юнацкіх зборных "Кубак развіцця - 2023" на прызы АБФФ і Мінгарвыканкама, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 19-х па ліку спаборніцтвах прымуць удзел восем каманд, складзеных з футбалістаў 2006-2007 гадоў нараджэння. Матчы пройдуць у сталічным футбольным манежы з 4 па 12 лютага.

У папярэднім турніры перамаглі футбалісты Ізраіля. Больш за ўсё перамог на рахунку зборнай Расіі, якая пяць разоў заваёўвала трафей (2008, 2010, 2014, 2015, 2017), па чатыры разы поспех святкавалі футбалісты Беларусі (2006, 2007, 2019, 2020) і Украіны (2009, 2012, 2016 і 2018), двойчы лепшай станавілася каманда Бельгіі (2011, 2013), у 2005 годзе не было роўных зборнай Сербіі і Чарнагорыі, у 2018-м перамаглі таджыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі