ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 снежня 2021, 11:54

Беларуская федэрацыя барацьбы назвала лепшых атлетаў года

Фота з архіва
Фота з архіва

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская федэрацыя барацьбы назвала лепшых атлетаў 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Лепшым спартсменам года ў вольнай барацьбе стаў сярэбраны прызёр Гульняў у Токіа Магамедхабіб Кадзімагамедаў.

У жаночай барацьбе лепшай прызналі сярэбраную медалістку Гульняў у сталіцы Японіі Ірыну Курачкіну, якая падзяліла перамогу ў гэтай намінацыі з бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Токіа Ванэсай Каладзінскай.

Лепшым барцом грэка-рымскага стылю стаў сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету Кірыл Маскевіч.

У намінацыі "Адкрыццё года" першынствавала чэмпіёнка свету ва ўзроставай катэгорыі U-20 Алеся Гетманава.

У намінацыі "Прарыў года" вікторыю святкаваў чэмпіён свету U-20, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы U-20, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету U-23 Павел Глінчук.

Новы спаборніцкі сезон майстры старадаўняга адзінаборства адкрыюць з 12 па 16 студзеня ў Салігорску. Горад калійшчыкаў прыме чэмпіянат краіны ва ўсіх трох стылях барацьбы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі