ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 снежня 2021, 12:07

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава завяршыла год на 3-м месцы агульнага заліку Кубка свету

Дзінара Алімбекава. Фота  "Прессбол"
Дзінара Алімбекава. Фота "Прессбол"

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава завяршыла 2021 год на трэцім месцы агульнага заліку Кубка свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля чатырох этапаў у актыве алімпійскай чэмпіёнкі 327 ачкоў. Лідзіруе нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан - 417 ачкоў, другой ідзе шведская спартсменка Эльвіра Эберг (387), на чацвёртай пазіцыі аўстрыйская біятланістка Ліза Тэрэза Хаўзер (321), замыкае пяцёрку лідараў беларуска Ганна Сола, у якой 320 заліковых балаў. Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі Ірына Лешчанка і Алена Кручынкіна набралі па 19 ачкоў і займаюць 62-е і 63-е месцы адпаведна. У заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі займае 5-е месца, маючы 2524 балы. Наперадзе каманда Швецыі (2800), на другой пазіцыі Францыя (2707), трэцяе месца ў біятланістаў Нарвегіі (2572), на чацвёртым радку зборная Германіі (2561).

У мужчын агульны залік узначальваюць французскія біятланісты Эмільен Жаклен (371) і Кентэн Фіён Мае (369), трэцім ідзе нарвежац Ветле Крысціянсен (347). Лепшы з беларусаў Антон Смольскі займае 8-ю пазіцыю, набраўшы 256 ачкоў. Дзмітрый Лазоўскі на 36-м месцы (77), Раман Ялётнаў знаходзіцца на 50-м радку (30), Максім Варабей на 56-й пазіцыі (17), Мікіта Лабастаў займае 59-е месца (14), у Сяргея Бачарнікава 65-я пазіцыя (8). У заліку Кубка нацый каманда Беларусі знаходзіцца на 6-м радку, набраўшы 2271 ачко. Лідзіруе зборная Нарвегіі (2976), услед за ёй размясціліся каманды Францыі (2843), Расіі (2662), Германіі (2564) і Швецыі (2391).

Пяты этап Кубка планеты пройдзе ў пачатку 2022 года ў нямецкім Оберхофе, у праграме якога шэсць стартаў:

6 студзеня - мужчынскі спрынт на 10 км.

7 студзеня - жаночы спрынт на 7,5 км.

8 студзеня - змешаная эстафета 4х7,5 км; сінгл-мікст.

9 студзеня - мужчынская гонка праследавання на 12,5 км; жаночая гонка праследавання на 10 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі