ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2022, 11:53

Беларуска Вольга Сілкіна выйграла другі этап Кубка Ляднёва па пяцібор'і

Фота Belarusian Federation of Modern Pentathlon
Фота Belarusian Federation of Modern Pentathlon

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Вольга Сілкіна стала пераможцай другога этапу міжнароднага турніру па сучасным пяцібор'і "Кубак Паўла Ляднёва", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другі этап Кубка Ляднёва з удзелам беларускіх спартсменаў прайшоў на выхадных у Маскве ў рамках адкрытага чэмпіянату Расіі. У фінале жаночага турніру Вольга Сілкіна набрала 1368 балаў, Сафія Казлова з Масквы, якая ўступіла нашай спартсменцы 10 ачкоў, заняла другое месца. Бронза дасталася яшчэ адной прадстаўніцы сталіцы Расіі Ганне Бурак (1354).

Такім чынам, на рахунку Сілкінай ужо дзве залатыя ўзнагароды Кубка Ляднёва - у пачатку мая Вольга стала пераможцай дэбютнага этапу спаборніцтваў у Мінску. Раней вікторыю на "маскоўскай" стадыі турніру атрымаў беларус Ілья Палазкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі