
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер у актыве лепшай беларускай тэнісісткі 6891 ачко. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка займае 16-ю пазіцыю, маючы 2237 балаў, Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 45-м месцы (1089 ачкоў), яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч упершыню паднялася на 200-ю пазіцыю, набраўшы 338 балаў.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 8975 ачкоў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6891;
3. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5735;
4. Унс Джабір (Туніс) - 5031;
5. Каралін Гарсія (Францыя) - 4990;
6. Коры Гаўф (ЗША) - 4346;
7. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 4305;
8. Дар'я Касаткіна (Расія) - 3505;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3191;
10. Петра Квітава (Чэхія) - 3162.
Лідарам рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) з'яўляецца серб Новак Джокавіч. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Ілья Івашка цяпер знаходзіцца на 74-м месцы (721). На гэтым тыдні Івашка выступіць на прэстыжным турніры катэгорыі ATP-1000 у Монтэ-Карла. Заўтра у 1/32 фіналу яго сапернікам будзе брытанец Даніэл Эванс.-0-