ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 жніўня 2022, 11:05

Беларус Вячаслаў Зарубіцкі выйшаў у лідары пасля 6 тураў шахматнага турніру ў Мінску

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны майстар Вячаслаў Зарубіцкі лідзіруе ў міжнародным шахматным турніры "Мінск-2022", які праходзіць у РЦАП па шахматах і шашках, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля шасці тураў спаборніцтваў у актыве 20-гадовага беларуса 5,5 бала: ён атрымаў пяць перамог і адну партыю завяршыў унічыю. Следам за ім ідзе вялікая група шахматыстаў, набраўшых па 5 балаў. Сярод іх 6 беларусаў, у ліку якіх міжнародныя грасмайстары Аляксей Аляксандраў, Аляксей Фёдараў, Андрэй Гаравец і Міхаіл Нікіценка. Усяго ў турніры прымаюць удзел 156 шахматыстаў з сямі краін - Беларусі, Літвы, Грузіі, Украіны, Сербіі, Туркменістана і Расіі.

Агульны прызавы фонд спаборніцтваў, якія завершацца 11 жніўня, складае Br26 тыс. Такі вялікі шахматны турнір у Мінску апошні раз праводзіўся ў 2015 годзе. Самаму юнаму ўдзельніку спаборніцтваў 8 гадоў, самаму старэйшаму 84 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі