
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі" Ягор Шаранговіч прадоўжыў рэзультатыўную серыю ў рэгулярным чімпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на аўторак "Нью-Джэрсі" на сваім лёдзе перамог "Эдмантан" з лікам 5:2, Шаранговіч закінуў пятую шафбу сваёй каманды. Беларус вызначаецца голам у трэцім матчы запар, на мінулым тыдні Ягор паражаў вароты "Таронта" (3:2) і "Атавы" (5:1). Усяго ў паядынку супраць "нафтавікоў" Шаранговіч правёў на лёдзе больш за 11 мінут, нанёс 4 кідкі ў створ і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "+1". Пасля 19 матчаў сезона ў актыве беларуса 10 (6+4) рэзультатыўных балаў.
Гэта перамога стала для "Нью-Джэрсі" 13-й запар, што з'яўляецца паўторам клубнага рэкорду. З 32 ачкамі "д'яблы" займаюць 2-е месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ, уступаючы толькі "Бостану". Наступны матч каманда Ягора Шаранговіча правядзе ў ноч на чацвер дома супраць "Таронта".-0-