ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2022, 11:16

Беларус Ягор Шаранговіч набраў першае ачко ў новым сезоне НХЛ

Фота з архіва
Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі Дэвілз" Ягор Шаранговіч набраў першае ачко ў новым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Клуб беларуса "Нью-Джэрсі" дома абыграў "Анахайм", гэта перамога стала для клуба першай у трох матчах на старце сезона. На 53-й мінуце Шаранговіч асісціраваў Доўсану Мерсеру, які ўстанавіў канчатковы лік - 4:2 на карысць "Дэвілз". Усяго беларускі нападаючы правёў на лёдзе 19 мінут, нанёс 3 кідкі па варотах, прымяніў 1 сілавы прыём, зрабіў 2 перахваты, заблакіраваў 2 выстралы сапернікаў і завяршыў паядынак з паказчыкам карыснасці "+1".

У 76 гульнях мінулага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі Шаранговіч набраў 46 (24+22) рэзультатыўных балаў. Наступны матч у новым сезоне "Нью-Джэрсі" правядзе ў ноч на пятніцу супраць "Айлендэрс".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі