ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 мая 2022, 10:28

Беларус Ілья Івашка ўступіў у 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Жэневе

Фота 24sport
Фота 24sport

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (50-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змог прабіцца ў паўфінал турніру катэгорыі АТР-250 у швейцарскай Жэневе з прызавым фондам 534,5 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале беларус прайграў у двух сэтах партугальскаму тэнісісту Жуану Соўза (79) - 5:7, 5:7. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 45 мінут. У матчы за выхад у фінал Жуан Соўза сустрэнецца з французам Рышарам Гаске (75). Другую паўфінальную пару склалі нарвежац Каспер Рууд (8) і амерыканец Рэйлі Апелка (18).

На старце турніру Ілья Івашка абыграў амерыканца Маркаса Хірана (49) - 4:6, 6:3, 6:2, а ў 1/8 фіналу таксама ў трохсэтавым паядынку адолеў 15-ю ракетку планеты прадстаўніка Канады Дзяніса Шапавалава - 6:4, 6:7 (2:7), 6:3.

Паўфінальныя сустрэчы пройдуць сёння, а вырашальны паядынак адбудзецца 21 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі