Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2024, 17:23

Беларусь і Узбекістан будуць дапамагаць адзін аднаму ў падрыхтоўцы спартсменаў

8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан будуць дапамагаць адзін аднаму ў падрыхтоўцы спартсменаў. Аб гэтым заявіў журналістам міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Узбекістана ў Ташкенце бакі падпісалі некалькі дакументаў у спартыўнай і турыстычнай галінах. Так, заключаны праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі спорту і план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў сферы турызму на 2024-2025 гады.

"У першую чаргу мы робім акцэнт на развіцці зімовых відаў спорту. У нас вельмі добра развіты біятлон, хакей, фрыстайл (мы традыцыйна адна з мацнейшых зборных на еўрапейскім кантыненце). Таму ва ўзбекскага боку была просьба аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы спартсменаў менавіта ў гэтых відах спорту. У сваю чаргу мы зацікаўлены ў садзейнічанні па відах спорту, якія традыцыйна развіты ва Узбекістане: гэта бокс, тхэквандо, адзінаборствы. Такая сумесная інтэграцыя, я думаю, прывядзе да яшчэ больш высокага выніку пры выступленнях на міжнароднай арэне", - сказаў Сяргей Кавальчук.

Паводле яго слоў, вялікія перспектывы для супрацоўніцтва ёсць і ў сферы спартыўнай адукацыі. Расце і ўзаемны турыстычны паток паміж краінамі. "Толькі за апошні год колькасць грамадзян Беларусі, якія наведалі Узбекістан, вырасла ў тры разы", - заявіў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі