
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Краснадарскім краі РФ завяршыўся фінал Кубка Расіі па маўнцінбайку ў дысцыпліне "гонка ў гару", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Акрамя мацнейшых расійскіх веласіпедыстаў, удзел у спаборніцтвах прынялі і спартсмены з Беларусі. У мужчынскай гонцы другі вынік паказаў наш Аляксандр Сычугаў - беларус пераадолеў дыстанцыю за 26 мін 15 сек, уступіўшы толькі прадстаўніку Удмурцкай Рэспублікі Ільі Лужбіну. Усяго на старт заезду выйшлі 22 чалавекі.
У жаночых спаборніцтвах выступілі адразу дзве беларускія спартсменкі: Ганна Калашнікава заняла 7-е месца, Таццяна Кушчанкова фінішавала 20-й сярод 24 удзельніц. Таксама прайшлі Усерасійскія спаборніцтвы ў аналагічнай дысцыпліне сярод юніёраў - у заліку спартсменаў не старэйшых за 18 гадоў беларус Максім Малышка размясціўся на 11-й пазіцыі, яго партнёр па камандзе Яўген Саўлюк стаў 28-м.-0-