ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2022, 09:49

"Баварыя" перамагла футбалістаў "Барселоны" ў Лізе чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мюнхенскай "Баварыі" атрымалі другую перамогу ў новым сезоне Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У цэнтральным паядынку другога тура чэмпіёны Германіі абыгралі на сваёй арэне іспанскую "Барселону" з лікам 2:0. Абодва мячы былі забіты ў пачатку другой палавіны матчу - на 50-й мінуце вызначыўся Лукас Эрнандэс, а яшчэ праз 4 мінуты яго поспех паўтарыў Лерой Сане. Былы лідар атак "Баварыі" Роберт Левандоўскі, які перайшоў у "Барсу", меў некалькі магчымасцей трапіць у вароты сваіх былых аднаклубнікаў, але не выкарыстаў іх. У другім матчы квартэта С чэшская "Вікторыя" пацярпела другое паражэнне запар, уступіўшы ў Пльзені міланскаму "Інтэру" з рэзультатам 0:2. У першым тайме лік адкрыў Эдзін Джэка, а пасля перапынку вызначыўся Дэнзел Дамфрыс. У стартавым туры чэмпіёны Чэхіі буйна прайгралі ў гасцях "Барселоне" - 1:5, а іх сённяшнія сапернікі ўступілі ў Мілане "Баварыі" з лікам 0:2.

У групе D партугальскі "Спортынг" у Лісабоне вырваў перамогу ў англійскага "Тотэнхэма", дзякуючы дакладным ударам Паўльніё і Артура Гомеса на апошніх мінутах сустрэчы - 2:0. У стартавы гульнявы дзень партугальскі клуб нечакана разграміў у Франкфурце нямецкі "Айнтрахт" - 3:0, а англічане перамаглі ў Лондане французскі "Марсэль" - 2:0. У другім матчы 2-га тура "Айнтрахт" на выездзе адолеў "Марсэль" з мінімальнай перавагай - 1:0.

Рэзультаты сустрэч яшчэ ў дзвюх групах:

А - "Ліверпуль" (Англія) - "Аякс" (Амстэрдам, Нідэрланды) - 2:1;

В - "Баер" (Леверкузен, Германія) - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - 2:0, "Порту" (Партугалія) - "Бруге" (Бельгія) - 0:4.

Астатнія паядынкі другога тура пройдуць сёння вечарам:

А - "Глазга Рэйнджэрс" (Шатландыя) - "Напалі" (Італія);

Е - "Мілан" (Італія) - "Дынама" (Заграб, Харватыя), "Чэлсі" (Лондан, Англія) - "Зальцбург" (Аўстрыя);

F - "Шахцёр" (Данецк, Украіна) - "Селтык" (Глазга, Шатландыя), "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - "Лейпцыг" (Германія);

G - "Манчэстэр Сіці" (Англія) - "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Капенгаген" (Данія) - "Севілья" (Іспанія);

Н - "Макабі" (Хайфа, Ізраіль) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Ювентус" (Турын, Італія) - "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія).

Матчы групавога этапу чэмпіёнскай Лігі завершацца 2 лістапада, у плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта. Клубы, якія зоймуць трэція месцы, прадоўжаць выступленне ў другім па значнасці турніры - Лізе Еўропы. Фінал Лігі чэмпіёнаў намечана правесці 10 чэрвеня 2023 года ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі