ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2020, 14:22

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" перамаглі на старце чэмпіянату Беларусі

Фота БК "Цмокi-Мiнск"
Фота БК "Цмокi-Мiнск"

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У стартавых матчах 29-га чэмпіянату Беларусі па баскетболе перамаглі дзеючыя ўладальнікі золата "Цмокі-Мінск", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым туры мужчынскага першынства баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" разграмілі на сваёй пляцоўцы выхаванцаў сталічнага РДВАР з розніцай 70 ачкоў - 106:36. Бронзавы прызёр мінулага чэмпіянату "Гродна-93" перайграў у Мінску РЦАП-СДЮШАР з рэзультатам 100:38. Другая каманда з берагоў Нёмана "Гродна-ГрДУ" ў сябе дома ўзяла верх над маладзёжнай дружынай сталічных "драконаў" - 83:76. Сталічны "Імпульс-БДУІР" на сваёй пляцоўцы быў мацнейшым за "Гомельскіх Рысей" - 90:55. Віцебскі "Рубон" упэўнена абыграў у гасцях зборную Брэсцкай вобласці з лікам 112:62. Уладальнік сярэбраных медалёў магілёўскі "Барысфен" у стартавы дзень спаборніцтваў не гуляў, а свой першы паядынак гэтага сезона правядзе 3 кастрычніка на сваёй арэне супраць баскетбалістаў РДВАР.

На першым этапе чэмпіянату, які павінен завяршыцца 13 лютага 2021 года, 11 каманд правядуць двухкругавы турнір. Потым яны будуць падзелены на дзве групы: у першай згуляюць клубы, якія зоймуць месцы з першага па шостае, у другой - з сёмага па адзінаццатае. На другой стадыі ў кожнай групе пройдуць чатырохкругавыя турніры. Па выніках другога этапу, які плануецца завяршыць 10 красавіка, вызначацца восем удзельнікаў чвэрцьфінальнай стадыі - першая шасцёрка і дзве лепшыя каманды з групы В. Серыі за ўзнагароды стартуюць 15 мая, а фінішуюць не пазней за 26 мая.

У стартавым туры жаночых спаборніцтваў чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" разграмілі на выездзе "Гомельскіх Рысей" - 100:44. Гродзенская "Вікторыя" перамагла на сваёй пляцоўцы брэсцкі клуб "ЦАР-Вікторыя" з лікам 84:73. Галоўны канкурэнт уладальнікаў залатых медалёў - бронзавы прызёр мінулага першынства "Гарызонт", які прадстаўляе Мінскую вобласць, першы матч правядзе 4 кастрычніка супраць свайго рэзервовага складу "Гарызонт-2". У гэты ж дзень уладальніцы сярэбранай узнагароды баскетбалісткі гродзенскай "Алімпіі" прымуць на сваёй пляцоўцы брэсцкую дружыну.

Спачатку каманды правядуць трохкругавы турнір, потым падзеляцца на два квартэты, пасля чаго прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды ў матчах па сістэме плэй-оф. Чэмпіён вызначыцца не пазней за 22 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі