Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лютага 2023, 10:55

Баскетбалісты "МІНСКА" згуляюць з "Астаной" у Адзінай лізе ВТБ

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" правядуць стартавы паядынак другога этапу рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння чэмпіёны Беларусі ў казахстанскай сталіцы згуляюць з баскетбалістамі "Астаны" (пачатак у 17.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У першым матчы другога этапу казахстанская каманда прайграла на сваёй пляцоўцы краснаярскаму "Енісею" з лікам 67:83. Акрамя таго, у групе В выступяць яшчэ тры расійскія клубы: "Самара", пермская "Парма-Пары" і саратаўскі "Аўтадор". Па выніках двухкругавога турніру, які завершыцца ў канцы сакавіка, дзве лепшыя дружыны выйдуць у плэй-оф. Ачкі, набраныя на першай стадыі, улічваюцца. Мінчане займаюць апошняе месца, маючы ў сваім актыве толькі адну перамогу. Наперадзе "Парма-Пары" і "Самара", у у якіх па 9 выйгрышаў.

У групе А дзеючыя чэмпіёны Адзінай лігі ВТБ баскетбалісты "Зеніта" прымуць сёння ў Санкт-Пецярбургу гасцей з маскоўскага МБА. Тут лідзіруе маскоўскі ЦСКА, які атрымаў перамогі ва ўсіх 23 праведзеных сустрэчах. На другой пазіцыі казанскі УНІКС, у якога 22 вікторыі, трэцім ідзе "Зеніт", які мае 16 перамог, па 13 перамог здабылі МБА, "Пары Ніжні Ноўгарад" і "Лакаматыў-Кубань" з Краснадара. Усе гэтыя каманды ўжо забяспечылі сабе пуцёўкі ў чвэрцьфінал.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі