
16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжная каманда мінскага "Гарызонта" стала бронзавым прызёрам Студэнцкай лігі РЧ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Суздалі ў паядынку за трэцяе месца падапечныя Наталлі Трафімавай ва ўпартай барацьбе перамаглі ў другім авертайме маладзёжную каманду БК "МІНСК" з перавагай тры ачкі - 84:81. У вырашальным матчы за чэмпіёнскі тытул баскетбалісткі Дзяржаўнага ўніверсітэта тэхналогій і дызайну з Санкт-Пецярбурга перамаглі яшчэ адну піцерскую каманду "Чорныя мядзведзі - Палітэх" з рэзультатам 62:52. Па выніках спаборніцтваў лепшай абаронцай турніру прызнана капітан "Гарызонта" Юлія Васілевіч.
Фінальны этап мужчынскіх спаборніцтваў пройдзе з 28 па 30 сакавіка ў Кемераве. Сярод васьмі саіскальнікаў узнагарод будуць і рэзервісты "МІНСКА". У чвэрцьфінале сапернікамі мінчан стануць баскетбалісты МДУ.-0-