
28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Гарызонта" трэці раз запар сталі чэмпіёнкамі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў трэцім паядынку за золата падапечныя Наталлі Трафімавай абыгралі гродзенскую "Алімпію" з рэзультатам 70:66. Раней яны таксама былі мацнейшыя - 63:52 і 61:60. У фінале мінулага сезона гэтыя сапернікі таксама сустракаліся ў залатой серыі, і тады "Гарызонт" абыграў "Алімпію" з сухім лікам 3:0. Усяго ў актыве "Гарызонта" цяпер 14 чэмпіёнскіх тытулаў, "Алімпія" падымалася на вышэйшую прыступку п'едэстала 7 разоў.
Уладальніцамі бронзавых узнагарод сталі баскетбалісткі "МІНСКА", якія атрымалі тры значныя перамогі над "Гомельскімі рысямі" - 103:58, 100:51 і 94:56. Год таму мінчанкі занялі трэцяе месца, тройчы абыграўшы гродзенскую "Вікторыю".
На мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе стартавала паўфінальная стадыя. Учора ў першым паядынку серыі 1/2 фіналу сярэбраны прызёр мінулага першынства магілёўскі "Барысфен" абыграў на сваёй арэне ўладальнікаў бронзы баскетбалістаў "Гродна-93" з перавагай шэсць ачкоў - 76:70. Другая сустрэча таксама адбудзецца ў магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец" 29 красавіка, а 4 мая сапернікі згуляюць у Гродне.
Сёння ў першым матчы другой паўфінальнай пары дзеючы чэмпіён Беларусі БК "МІНСК" прыме на сваёй пляцоўцы віцебскі "Рубон". Паўфінальныя серыі прадоўжацца да трох вікторый адной з каманд.-0-