ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 кастрычніка 2021, 10:13

Баскетбалісткі "Гарызонта" перамаглі "Люблін" у розыгрышы Еўракубка

Фота з архіва
Фота з архіва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Гарызонта" атрымалі першую перамогу на групавым этапе розыгрышу Еўракубка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

28 кастрычніка ў заключным матчы першага круга групы С чэмпіёнкі Беларусі абыгралі на выездзе польскі "Люблін" з розніцай 12 балаў - 62:50 (24:17, 19:10, 6:19, 13:4). Лепшай у складзе пераможніц стала Настасся Верамеенка, у актыве якой 21 ачко, 10 падбораў і 4 рэзультатыўныя перадачы.

На старце турніру "Гарызонт" уступіў на сваёй пляцоўцы баскетбалісткам турэцкага клуба "Мерсін" - 55:78, а потым прайграў у гасцях яшчэ аднаму польскаму клубу "Горжаў" з лікам 58:80.

27 кастрычніка "Мерсін" атрымаў сваю трэцюю вікторыю запар, разграміўшы ў сябе дома "Горжаў" - 106:62.

Становішча каманд пасля трох тураў: "Мерсін" - 6 ачкоў, "Гарызонт" - 4, "Люблін" - 4, "Горжаў" - 4.

У першым матчы другой палавіны турнірнай дыстанцыі падапечныя Наталлі Трафімавай 3 лістапада згуляюць у гасцях у "Мерсіна", а затым прымуць на сваёй пляцоўцы гасцей з Польшчы: 25 лістапада сустрэча з баскетбалісткамі "Горжава", 2 снежня гульня з "Люблінам".

У плэй-оф выйдуць па два лепшыя клубы з 12 квартэтаў, а таксама 4 каманды, якія зоймуць трэція месцы (па дадатковых паказчыках).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі