
Фота БК "Цмокi-Мiнск"
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшы нападаючы 30-га чэмпіянату Беларусі па баскетболе Уладзіслаў Мікульскі вярнуўся ў БК "Цмокі-Мінск", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Раней ён выступаў за маладзёжны склад сталічных "драконаў", акрамя таго, гуляў за мінскі "Імпульс-БДУІР", а таксама за латвійскі "Вентспілс". У мінулым сезоне 22-гадовы Уладзіслаў Мікульскі ў складзе магілёўскага "Барысфена" стаў сярэбраным прызёрам нацыянальнага першынства і быў прызнаны лепшым форвардам турніру.
Таксама ў новым сезоне выступленні ў складзе чэмпіёнаў Беларусі прадоўжаць 24-гадовы абаронца Максім Каратцоў і 22-гадовы цэнтравы Вадзім Стубеда, якія ў мінулым сезоне разам з партнёрамі з клуба "Цмокі-Мінск" заваявалі залатыя медалі.-0-