ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2022, 12:50

Баравуля: развіццю масавага спорту ў Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага

Аляксандр Баравуля. Фота з архіва
Аляксандр Баравуля. Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва спартыўнай галіны Беларусі ўдзяляе асаблівую ўвагу развіццю масавага фізкультурна-спартыўнага руху сярод насельніцтва. Аб гэтым сказаў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У краіне штогод праводзіцца больш за 13 тыс. спартыўна-масавых мерапрыемстваў з удзелам дзясяткаў тысяч прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, адзначыў намеснік міністра. У дакавідны перыяд на масавыя старты выходзілі да 150 тыс. чалавек, потым у сувязі з пандэміяй каранавіруса колькасць спаборніцтваў і іх удзельнікаў крыху зменшылася, але цяпер усё паступова вяртаецца ў нармальнае рэчышча.

У Беларусі ёсць дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту да 2025 года. У ёй, у прыватнасці, стаіць задача далучыць да заняткаў фізкультурай больш за 25 працэнтаў насельніцтва. Вялікая ўвага звернута на развіццё спартыўнай інфраструктуры ва ўсіх рэгіёнах краіны. У мінулым годзе было адкрыта каля дзесяці фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў, а ў будучым яны з'явяцца яшчэ ў многіх населеных пунктах. Аляксандр Баравуля таксама адзначыў, што велізарную ролю ў прыцягненні людзей да заняткаў спортам адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі, якія павінны прапагандаваць здаровы лад жыцця, асабліва сярод моладзі.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што 21 мая, у Дзень работнікаў фізкультуры і спорту, у Рэчыцы стартуе першы ў гэтым годзе этап культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокi. Крок да Алiмпу". У час яго правядзення будуць адзначаны ветэраны і аматары фізкультуры і спорту, трэнеры, якія паспяхова працуюць з юнымі спартсменамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі