Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2024, 17:00

Баксёры разыграюць 25 камплектаў узнагарод на чэмпіянаце Беларусі ў "Стайках"

Фота з архіва
Фота з архіва
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" стартаваў чэмпіянат Беларусі па боксе сярод мужчын і жанчын, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прымуць больш за сто спартсменаў, мужчыны вызначаць мацнейшых у 13 вагавых катэгорыях, жанчыны - у 12. З серады па пятніцу баі будуць праходзіць у дзве сесіі: дзённыя запланаваны на прамежак з 12.00 да 15.30, вячэрнія - з 16.00 да 20.00. Фінальныя баі адбудуцца ў суботу, 20 студзеня, у першай палавіне дня. Уваход на трыбуны свабодны, за паядынкамі можна сачыць на YouTube-канале Беларускай федэрацыі бокса.

Гэты старт з'яўляецца адным з турніраў, па выніках якога будзе сфарміраваны склад нацыянальнай каманды Беларусі на 2025 год, а таксама пройдзе адбор спартсменаў для ўдзелу ў афіцыйных міжнародных стартах у бягучым годзе. Арганізатары турніру - Міністэрства спорту і турызму і Беларуская федэрацыя бокса.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі