ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 19 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2022, 16:00

Багдановіч: абарона спартсменаў і іх права на спаборніцкую дзейнасць - наш прыярытэт

Аляксандр Багдановіч
Аляксандр Багдановіч

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для беларускіх і расійскіх спартсменаў будуць створаны ўсе ўмовы для ўдзелу ў сумесных турнірах. Аб гэтым па выніках першага сумеснага пасяджэння алімпійцаў Беларусі і Расіі журналістам расказаў старшыня Камісіі спартсменаў НАК Аляксандр Багдановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння самае галоўнае для камісій спартсменаў нашых краін - гэта абарона спартсмена, яго інтарэсаў і права на спаборніцкую дзейнасць. У існуючай сітуацыі мы асабліва імкнёмся абараніць маладых атлетаў, якія толькі пачынаюць прафесійную кар'еру. Беларусь і Расія маюць выдатную інфраструктуру, і мы павінны стварыць для спартсменаў усе ўмовы для ўдзелу ў турнірах і дэманстрацыі свайго майстэрства. Магчымасць спаборнічаць вельмі важная, паколькі кожны спартсмен у любым узросце павінен бачыць свой рэзультат, каб разумець, да якога ўзроўню ён дарос і як яму далей развівацца. Беларусы і расіяне заўсёды былі брацкімі народамі, таму цяжкасцей ва ўзаемадзеянні не будзе. Думаю, усё ў нас атрымаецца, паколькі калі мы адзіныя - мы непераможныя, - адзначыў Багдановіч. - Хачу падкрэсліць, што мы ніколі не парушалі правілы, прадпісаныя міжнароднымі арганізацыямі, а заўсёды іх выконвалі. Гэтыя правілы парушаюцца тымі ж людзьмі, якія іх склалі. Але мы не ставім кропку ў адносінах з міжнароднай супольнасцю, на гэты момант мы проста дзейнічаем па сітуацыі, у якую трапілі".

Таксама старшыня Камісіі спартсменаў НАК Беларусі расказаў аб сумесным праекце па адкрыцці камісій спартсменаў унутры федэрацый. "Нашым спартсменам неабходна размаўляць з калегамі ў рамках канкрэтнага віду спорту, да таго ж яны паступова будуць знаёміцца з бюракратычнымі момантамі. Такім чынам, ужо ў час спартыўнай кар'еры атлеты змогуць атрымаць веды, неабходныя для работы спартыўным функцыянерам у будучым", - сказаў Багдановіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі