Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2024, 12:17

Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у Дубаі

Фота з архіва
Фота з архіва
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла на старце прэстыжнага турніру катэгорыі WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паядынку 1/32 фіналу беларуска перамагла ў дзвюх партыях нідэрландскую тэнісістку Аранчу Рус - 6:2, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 20 мінут. У другім раўндзе Азаранка сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай. Другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка стартуе з 1/16 фіналу, дзе яе саперніцай будзе харватка Донна Векіч.

У першым раўндзе парнага разраду беларуска Аляксандра Сасновіч і немка Лаура Зігемунд перамаглі японскі дуэт Эры Хадзумі / Макота Нінамія, а ў 1/8 фіналу згуляюць з бельгійкай Элізе Мертэнс і Се Шувэй з Кітайскага Тайбэя.

Спаборніцтвы ў сталіцы ААЭ фінішуюць 24 лютага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі