ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2023, 10:05

"Авангард" зраўнаваў лік у фінале Усходняй канферэнцыі КХЛ супраць "Ак Барса"

Фота з архіва
Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кантынентальнай хакейнай лізе прадаўжаецца чарговы раўнд розыгрышу Кубка Гагарына - этап фіналаў канферэнцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У панядзелак другі матч фіналу Усходу правялі хакеісты "Ак Барса" і "Авангарда". Стартавая гульня серыі, якая прайшла 1 красавіка таксама ў Казані, завяршылася на карысць мясцовага клуба (3:2). Аднак у другім паядынку гаспадары лёду былі менш удачлівымі; омічы ў сваю чаргу за сорак мінут сустрэчы забяспечылі сабе камфортную перавагу ў тры шайбы. Аўтарамі галоў у складзе "ястрабаў" сталі Віктар Сведберг, Рыд Бушэ і Алекс Бродхерст. У заключнай трэці Арцём Лукаянаў і Дзмітрый Юдзін скарацілі адставанне "Ак Барса" да мінімуму, але на большае намаганняў казанцаў не хапіла. Такім чынам, 3:2 - "Авангард" перамагае і зраўноўвае лік у серыі да чатырох перамог (1:1). Далей каманды пераедуць у Омск, дзе правядуць дзве сустрэчы 5 і 7 красавіка.

У аўторак матчам у Санкт-Пецярбургу прадоўжыцца фінальная серыя Заходняй канферэнцыі, дзе сапернічаюць хакеісты СКА і ЦСКА. Першы паядынак "армейскага дэрбі" завяршыўся перамогай масквічоў у авертайме (3:2), другая серыя процістаяння стартуе ў 19.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі