ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 верасня 2021, 16:03

Арына Сабаленка засталася на другой пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Фота з архіва
Фота з архіва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на другой пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) пасля фінішу адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На US Open лепшая беларуская тэнісістка дабралася да паўфіналу і мае цяпер 7720 ачкоў. Наваспечаная пераможца амерыканскага першынства брытанка Эма Радукану паднялася са 150-га на 23-е месца ў рэйтынгу WTA. Беларуска Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 32-м месцы (1990 ачкоў), Аляксандра Сасновіч займае 111-ю пазіцыю (740). Вольга Гаварцова на 134-м радку (564).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 10 075 ачкоў;

2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 7720;

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5315;

4. Эліна Світоліна (Украіна) - 4860;

5. Наомі Осака (Японія) - 4796;

6. Сафія Кенін (ЗША) - 4692;

7. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4668;

8. Іга Свёнтэк (Польшча) - 4571;

9. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4380;

10. Петра Квітава (Чэхія) - 4060.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў лідарства захоўвае серб Новак Джокавіч, які ўчора ўступіў у фінале US Open расіяніну Даніілу Мядзведзеву.

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка займае 53-е месца (1305 ачкоў), Ягор Герасімаў на 90-й пазіцыі (85).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12 133 ачкі;

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 10 780;

3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 8350;

4. Аляксандр Звераў (Германія) - 7760;

5. Андрэй Рублёў (Расія) - 6130;

6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5815;

7. Матэа Берэціні (Італія) - 5173;

8. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4995;

9. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 3765;

10. Каспер Рууд (Нарвегія) - 3440.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі