ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2023, 09:31

Арына Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай турніру WTA ў Індыян-Уэлсе

Арына Сабаленка. Фота з архіва
Арына Сабаленка. Фота з архіва

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $8,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/8 фіналу другая ракетка свету адолела чэшку Барбару Крэйчыкаву, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 6:3, 2:6, 6:4. Да гэтага Арына Сабаленка была мацнейшай за расіянку Яўгенію Родзіну (427-ы нумар рэйтынгу WTA) і ўкраінку Лесю Цурэнка (95). Наступнай саперніцай беларускі будзе амерыканка Кока Гаўф (6).

Турнір у Індыян-Уэлсе завершыцца 19 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі