ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лістапада 2022, 17:59

Амаль 500 сумесных спартыўных мерапрыемстваў Беларусі і Расіі прайшло ўжо ў бягучым годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук на пасяджэнні калегій Мінспорту Беларусі і Расіі ў Смаленску падзяліўся статыстыкай аб сумесных мерапрыемствах дзвюх краін, паведамляе ТАСС.

"Нам удалося прадоўжыць спаборніцкую практыку, а таксама прыцягнуць спартсменаў з іншых краін. Вынікі сумеснай работы відавочныя: калі ў 2021 годзе ўдзел у агульных турнірах прынялі 595 беларусаў і 1803 прадстаўнікі Расіі, то ў 2022 годзе прайшло 487 сумесных мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 4501 беларус і 3747 расіян. Павялічылася і колькасць прадстаўленых відаў спорту - з 22 да 48", - заявіў Сяргей Кавальчук.

Міністр спорту Расіі Алег Матыцын адзначыў, што сумесная з Беларуссю работа праводзіцца на высокім узроўні. "Работа з беларускімі калегамі значна актывізавалася ў апошнія гады, сумесная калегія праводзіцца ўжо трэці раз. Мы выбудавалі эфектыўную сістэму ўзаемадзеяння: правядзенне спаборніцтваў, вучэбна-трэніровачных збораў, супрацоўніцтва на ўзроўні адукацыйных арганізацый. Нягледзячы на санкцыі мы не сыходзім у вакуум", - дадаў Алег Матыцын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі