ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 студзеня 2022, 11:29

Аляксей Протас закінуў трэцюю шайбу ў сезоне НХЛ

Аляксей Протас. Фота nhl.com
Аляксей Протас. Фота nhl.com

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард "Вашынгтон Кэпіталс" Аляксей Протас вызначыўся закінутай шайбай у матчы Нацыянальнай хакейнай лігі супраць "Вініпега", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Протас вызначыўся ў пачатку трэцяга перыяду пры ліку 2:2 - пасля спробы беларуса закінуць з-за чужых варот шайба трапіла ў канёк абаронцы "Джэтс" і перасекла лінію. За мінуту да заканчэння фінальнай трэці "Вініпег" зраўнаваў лічбы, але ў авертайме "Кэпіталс" намаганнямі Тома Уілсана ўсё ж такі здабылі перамогу - 4:3. Усяго на лёдзе Протас правёў 13 з паловай мінут, нанёс тры кідкі і зарабіў паказчык карыснасці +1.

Гэты гол стаў для Аляксея Протаса трэцім у бягучым рэгулярным чэмпіянаце НХЛ, таксама на рахунку беларуса шэсць галявых перадач у 28 матчах сезона.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі